Пра нас

Наш праект створаны пры падтрымцы Вольнага прафсаюзу БДУ, Беларускага студэнцтва Чэхіі, Маладых хрысціянскіх дэмакратаў і Студэнцкай Прысутнасці.

Місія праекта — аказанне ўсей неабходнай дапамогі студэнтам/кам, садзейнасць у хуткай рэабілітацыі студэнтаў/к пасля выхаду з турмы, падтрымка пасля адлічэння і вяртання ў акадэмічнае і грамадскае асяроддзе.

Мы аказваем дапамогу ў залежнасці ад канкрэтнага запыту.

Займаемся пошукам і пакрыццём псіхалагічных, юрыдычных, медыцынскіх паслуг.

Кансультуем і дапамагаем на працягу ўсяго перыяду ад выезду з краіны да адаптацыі і легалізацыі за мяжой. Аказваем дапамогу з тэрміновым выездам з Беларусі.

Ствараем гайды для адаптацыі пасля турмы, адаптацыі ў іншай краіне, гайды па бяспецы і інш.

Каардынуем паміж існуючымі ініцыятывамі, праграмамі, стыпендыямі, фондамі.

Акрамя гэтага, збіраем інфармацыю аб рэпрэсіях над студэнтамі/камі і вядзем статыстыку.

Да нас могуць звярнуцца за дапамогай:

Студэнты/кі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна тэхнічных устаноў адукацыі, якія прайшлі ці праходзяць праз палітычна матываваны крымінальны, адміністрацыйны і дысцыплінарны пераслед у 2020-2023 гадах, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за яе межамі,а таксама іх родныя;

Актывісты/кі, валанцёры/кі, якія ўжо займаюцца дапамогай студэнтам і якія не акумуляваныя ў адзіныя праекты.

Рады супрацоўніцтву з беларускімі і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай розным групам, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі.

Даследчыцкі кампанент рэалізаваны ў межах праекта VisiBYlity для беларускіх дэмакратычных актараў, які падтрымліваецца Праграмай супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.